Skip to content
Літрадыё
PodcastArtsBooksBE

Літрадыё

NewПавел Анціпаў / Адкуль бяруцца кнігіNovember 5, 2026 · 1 h 10 min
Episodes
52
Released
weekly
Latest episode
Nov 5, 2026

About the podcast

Серыя падкастаў Літрадыё "Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці. "Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі. "Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.

Episodes 52

  1. Павел Анціпаў / Адкуль бяруцца кнігі

    1 h 10 min

    Пісьменніцкі позірк Паўла Анціпава абсалютна пазбаўлены драматызму. На жыццёвыя падзеі, нават сумныя, на сябе самога ды іншых персанажаў ён глядзіць іранічна. Таму ягоныя кнігі заўжды чытаеш з лёгкай усмешкай і …

    Show notes

    Пісьменніцкі позірк Паўла Анціпава абсалютна пазбаўлены драматызму. На жыццёвыя падзеі, нават сумныя, на сябе самога ды іншых персанажаў ён глядзіць іранічна. Таму ягоныя кнігі заўжды чытаеш з лёгкай усмешкай і настальгіяй. Раманы “Верхом на звезде” і “Куда-нибудь приезжать, что-нибудь делать и уезжать” пераносяць нас у атмасферу “нулявых” і 2010-х, дзе пануюць маладосць, літтусоўка, адважнае безграшоўе і непераадольнае жаданне стаць пісьменнікам.

    У новым выданні падкаста Павел распавядае, як нататкі і дзённікі дапамагаюць яму ўскрыць закансерваваны час, чым ён суцяшае сябе, калі крыўдзіць прататыпаў сваіх тэкстаў, чаму для яго важна пісаць пра самае асабістае і балючае — у тым ліку пра бацьку і сына. А вось на пытанне пра каханне не адказвае, бо хоча зрабіць яго матэрыялам для наступнай кнігі.

    Асабістыя падзеі
    1:17 Неідэальны бацька-мастак
    3:11 Дзіцячы ўспамін з уступнага сачынення
    4:37 Смерць таты, прадбачаная за 10 гадоў
    5:49 Каханне як тызер новай кнігі
    6:06 Мінск, які быў напісаны, і Магілёў, які будзе
    7:53 Боль у стасунках з бацькам і сынам
    9:31 Алкаголь як спосаб збору матэрыялу
    9:58 Імправізацыя на гітары і ў пісьме
    11:14 Музычны правал, які быў да лепшага
    12:20 Чаму пісьменніку патрэбная смеласць
    14:44 Як выпадкова ўзнікла Літрадыё
    15:45 Ці дапамагае праца ў выдавецтве пісаць?
    17:53 Апавяданне, якое каштавала 200 долараў
    18:32 Літаратура ў адрыве ад знешняга свету
    19:48 Зошчанка, Даўлатаў і іншыя настаўнікі
    25:01 Літінстытут, які нічога не даў
    26:39 Платон — афігенскі чувак

    Творчыя прыёмы
    28:07 Пісьменніцкія рытуалы
    31:56 Пісьменніцкая дысцыпліна
    33:12 Калі прыходзіць натхненне?
    34:20 Як знайсці час на пісьменніцтва?
    35:18 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф?
    38:09 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
    39:30 Ці карысна рабіць нататкі?
    42:36 Дзённікі
    46:42 Першы чытач
    48:13 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор?
    49:50 Ці патрэбная візуалізацыя персанажаў і падзей рамана?
    52:08 Адкуль бяруцца сюжэты
    53:43 Што рабіць з пісьменніцкімі блокамі?
    55:48 Ці можна пісаць дзве кнігі адначасова?
    56:44 Што прасцей пісаць — праўду ці вымысел?
    58:28 Ці этычна пісаць гісторыі іншых людзей?
    1:01:40 Перфекцыянізм — дабро ці зло?
    1:03:06 Як пісаць пра досвед, які аўтар не перажываў?
    1:04:11 Ці складана пісаць пра асабістае?
    1:05:06 Як знайсці свой голас?
    1:06:45 Ці ўплывае пісьменніцтва на лад жыцця?

    1:08:15 Эпілог. Тры парады тым, хто піша

    litradio.link

  2. Юля Арцёмава / Адкуль бяруцца кнігі

    1 h 26 min

    Пісьменства не заўсёды перажывае эміграцыю. Часам яно знікае разам з адрасам, звычнымі маршрутамі і словамі — і тады даводзіцца вучыцца пісаць нанова: праз страх, праз дысцыпліну, праз штодзённую ўпартасць. Юля …

    Show notes

    Пісьменства не заўсёды перажывае эміграцыю. Часам яно знікае разам з адрасам, звычнымі маршрутамі і словамі — і тады даводзіцца вучыцца пісаць нанова: праз страх, праз дысцыпліну, праз штодзённую ўпартасць. Юля Арцёмава прайшла гэты шлях і цяпер ведае, чаму не можа не пісаць.

    Аўтафікцыйны раман Юлі Арцёмавай “Пока я искала слова” прысвечаны эміграцыі — у 2021 годзе аўтарка ўцякла з Беларусі ва Украіну, а адтуль у Польшчу. Але насамрэч галоўнай падзеяй кнігі з’яўляецца пісьменніцтва, якое было страчанае праз траўму пераезду, а потым паступова вярталася. Пісьменніцтва зрабілася для Юлі самай важнай справай. Дзеля яго яна звольнілася з працы ў айці, змяніла лад жыцця і выбудавала жалезную дысцыпліну, якая дапамагае пісаць літаральна кожны дзень.

    У новым выданні падкаста аўтарка распавядае, чаму не можа не пісаць, нягледзячы на пакуты, як шукае голас для кожнага тэксту і ці магчыма ператварыць самацэнзуру ў мастацкі прыём, калі пішаш пра рэальных людзей.

    Асабістыя падзеі
    1:12 Чаму складана паказаць свае тэксты каханаму чалавеку
    5:08 Смерць і адлегласць да яе ў напісаных кнігах
    7:06 Муж фатограф і адзін з чытачоў
    11:35 Эміграцыя, якая забіла пісьменніка і ўзгадавала новага
    16:26 Як Юля кінула працу ў айці дзеля пісьменніцтва
    20:13 Мастацтва не мусіць рабіцца бескаштоўна

    Творчыя прыёмы
    21:52 Пісьменніцкія рытуалы
    24:02 Пісьменніцкая дысцыпліна
    30:36 Як пісьменніцтва ўплывае на лад жыцця?
    32:39 Калі прыходзіць натхненне?
    35:13 Як знайсці час на пісьменніцтва?
    38:00 Пісьменніцтва — гэта пакуты ці кайф?
    42:31 Што прываблівае больш — працэс ці вынік?
    45:29 Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы
    51:56 Ці ведае аўтар, чым скончыцца твор
    54:58 Ці патрэбна візуалізаваць герояў і падзеі рамана?
    57:06 Колькі часу пішацца раман і ці можна пісаць два творы адначасова?
    59:17 Ці этычна пісаць гісторыі іншых людзей?
    1:08:04 Як знайсці свой голас?
    1:10:12 Чарнавікі
    1:12:13 Чаму пісьменнікі любяць пісаць пра пісьменніцтва?
    1:16:01 Ці складана пісаць пра асабістае?
    1:17:19 Пісьменніцтва — тэрапеўтычны працэс?

    1:21:47 Эпілог. Тры парады тым, хто піша

    litradio.link

  3. Юля Цімафеева / Адкуль бяруцца кнігі

    51 min

    Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой род і зямлю. Менавіта вясковае дзяцінства дало Юлі сапраўды экзістэнцыйныя назіранні — нараджэння і памірання ўсяго жывога або прыгажосці зорак. І як бы далёка …

    Show notes

    Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой род і зямлю. Менавіта вясковае дзяцінства дало Юлі сапраўды экзістэнцыйныя назіранні — нараджэння і памірання ўсяго жывога або прыгажосці зорак. І як бы далёка аўтарка ні была ад дому, вёска бясконца праяўляецца ў яе вершах вытанчанымі і змрочнымі вобразамі.

    Паэзія Юлі — шмат у чым дакументальная, заснаваная на маленькіх гісторыях, на аскепках памяці. Нядаўна яна скончыла новую кнігу вершаў, у якой паводле лістоў і сведчанняў блізкіх піша сваю гісторыю выгнання — высялення яе сям’і з вёскі, якая апынулася ў зоне адчужэння.

    У чарговым выданні падкасту Юля Цімафеева распавядае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць. Як пісала “Менскі дзённік” у пальчатках ангельскай мовы. Пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. А таксама тлумачыць, навошта чытае ўсе раманы Альгерда Бахарэвіча ўголас і як яе захапаленне калажамі звязана з траўмай эміграцыі.


  4. Андрэй Хадановіч / Адкуль бяруцца кнігі

    1 h 16 min

    Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі …

    Show notes

    Андрэй Хадановіч — паэт-інтэлектуал-геданіст. Што б ні ўяўлялі сабой ягоныя тэксты: сентыментальныя карцінкі дзяцінства, постмадэрнісцкія пазлы з цытат, хуліганскія жарты, любоўныя лісты, падарожныя дзённікі або нататкі таткі — усе яны паходзяць са шчырага захаплення жыццём. Аўтар даводзіць, што паэзія можа расці не толькі з болю, але і з радасці. Са шчасця быцця, якім ён гатовы падзяліцца з чытачом. Што праўда траўматычны час усё ж накладае свой адбітак: апошнія вершы Хадановіча нашмат менш гуллівыя. Але ўсё адно грэюць і даюць надзею.

    У новым выданні падкасту Андрэй Хадановіч распавядае пра дзяцінства пад грукат бацькавай друкаркі, пра самы паэтычны час — Каляды. Пра вершы, што пісаліся ў сне і ў ранішнім пахмеллі, пра жонку і дачку, а таксама пра тое, чаму ад прапыласошвання да пытанняў жыцця і смерці — паўтары метафары.


  5. Альгерд Бахарэвіч / Адкуль бяруцца кнігі

    50 min

    Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі …

    Show notes

    Сённяшні выпуск падкасту — нефарматны. Адкуль бяруцца кнігі, мы спыталі ў Альгерда Бахарэвіча. І ён адказаў маналогам пра сутнасць пісьменніцтва — адначасова адзінага ў свеце высакароднага падману, тэрыторыі поўнай свабоды і вельмі небяспечнага занятку. Думкі пра таямніцу творчасці ўвайшлі ў найноўшую кнігу аўтара “Папяровы Голем”.

    У новым выпуску падкасту Альгерд Бахарэвіч распавядае, як у шабаноўскім дзяцінстве ўсвядоміў уласную іншасць і даведаўся, што пісьменнікі бываюць не толькі мёртвыя. Разважае пра боль, з якога нараджаюцца кнігі, пра полымя амбіцый, уласцівае кожнаму аўтару. Пра раннія тэксты, якія хацеў бы забыць, пра эмпатыю і талент пераўвасаблення, веру ў натхненне і рытуал чытання ўголас. А таксама пра непаўторнае дыханне літаратуры, без якога аўтар не можа жыць ужо 30 гадоў.

  6. Юля Арцёмава / Супердудко

    54 min

    Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку "Я и есть революция" ў выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм", а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся на “Літрадыё”. Яна раскажа, чаму не хоча выдаваць зборнік …

    Show notes

    Юля Арцёмава выдала дэбютную кніжку "Я и есть революция" ў выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм", а цяпер піша аўтафікшн-кнігу, урывак з якой публікаваўся на “Літрадыё”. Яна раскажа, чаму не хоча выдаваць зборнік апавяданняў, пра ўласцівасці жанру аўтафікшн і што з ім не так. А таксама — ці панкавала, ці маюць цяпер жанчыны патрэбу чытаць мужчынскую літаратуру і, канешне, пра тое, што такое дзесяць Алегаў з дзесяці.

  7. Зараслава Камінская / Адкуль бяруцца кнігі

    1 h 2 min

    Зараслава Камінская — аўтарка трох кніг, у якіх захапляльна і вострасюжэтна, у форме дэтэктыва або містычнага трылера, распавядае пра невідавочныя скарбы беларускай культуры. Дэбютная аповесць “Русалкі клічуць” …

    Show notes

    Зараслава Камінская — аўтарка трох кніг, у якіх захапляльна і вострасюжэтна, у форме дэтэктыва або містычнага трылера, распавядае пра невідавочныя скарбы беларускай культуры. Дэбютная аповесць “Русалкі клічуць” прысвечана загадкавай наіўнай мастачцы Алене Кіш, у зборніку “Калядны стол” успаміны дзяцінства пераплятаюцца з традыцыйнымі стравамі. А ў новым рамане “Па той бок” аўтарка ў рэаліях камп’ютарнай гульні паказвае пантэон беларускіх народных лялек, пра якія ўвогуле мала хто чуў. Пісьменніца доўгі час працавала ў рэкламным агенцтве і ведае, як найлепш зрабіць прамоцыю таму, што падабаецца ёй самой.

    У новым выданні падкасту Зараслава распавядае, як з маленькай дачкой на руках умудрылася напісаць тоўсты раман. Пра Школу маладога пісьменніка, што дапамагла ёй паверыць у сябе. Пра рытуал пісання а 5-й раніцы, ратаванне літаратурай у цёмныя часы і любоў да хэпі-эндаў.

  8. Вера Бакстэр / Супердудко

    40 min

    Вера Бакстэр — перакладчыца, галоўная рэдактарка выдавецкай ініцыятывы Nadja. Праект паўстаў у Мінску летам 2024 года. Nadja збіраецца быць архівам сюррэалісцкага пісьма: пераклады, меркаванні і гэтак далей. Мы …

    Show notes

    Вера Бакстэр — перакладчыца, галоўная рэдактарка выдавецкай ініцыятывы Nadja. Праект паўстаў у Мінску летам 2024 года. Nadja збіраецца быць архівам сюррэалісцкага пісьма: пераклады, меркаванні і гэтак далей. Мы распыталі, чаму менавіта Nadja, чаму менавіта сюррэалізм і хто быў першым і адзіным беларускім сюррэалістам. А таксама пра тое, чаму Далі не сапраўдны сюррэаліст і што такое ўвогуле сапраўдны сюррэалізм.

  9. Света Бень / Адкуль бяруцца кнігі

    1 h 1 min

    Света Бень — паэтка, сонграйтарка, музыка, акторка і тэатральная рэжысёрка. А таксама ўважлівая назіральніца за людзьмі, вандроўніца па кнігах і снах, натхнёная даследчыца штодзённасці — усё жыццё для яе …

    Show notes

    Света Бень — паэтка, сонграйтарка, музыка, акторка і тэатральная рэжысёрка. А таксама ўважлівая назіральніца за людзьмі, вандроўніца па кнігах і снах, натхнёная даследчыца штодзённасці — усё жыццё для яе няспынны творчы працэс.

    Менавіта творчасць — адзінае ратаванне ад бясконцага болю. Альбом “Прыём”, які Света Бень запісала разам з кампазітаркай Галяй Чыкіс, — пра чалавечую крохкасць, пра жах, безнадзейнасць і касмічную прыгажосць гэтага свету. І кожны канцэрт ператвараецца ў калектыўны сеанс пражывання нашай усеагульнай траўмы. Большасць тэкстаў альбома былі напісаныя даўно, але ў іх містычным чынам прарываецца адчуванне і прадчуванне сённяшніх падзеяў. У апошнія 10 год боль знутры і звонку толькі нарастае, таму аўтарка часам злуецца, калі сябры больш любяць ранейшыя жыццярадасныя песні часоў “Срэбнага вяселля”.

    У новым выданні падкасту Света Бень распавядае пра каханне, якое, нягледзячы ні на што, жыве ў кожным вершы, пра дачок, якія для яе найлепшыя сябры і крытыкі, пра тэрапеўтычнасць паэзіі і веру ў людзей, якія па сваёй прыродзе добрыя.

  10. Наста Манцэвіч / Супердудко

    46 min

    Сёння ў найсуб'ектыўнейшым падкасце пра беларускую літаратуру — аўтарка Наста Манцэвіч. У 2012 годзе яе дэбютны зборнік “Птушкі” выклікаў шмат розгаласу за натуралізм, эмацыйную вастрыню і непадробную шчырасць …

    Show notes

    Сёння ў найсуб'ектыўнейшым падкасце пра беларускую літаратуру — аўтарка Наста Манцэвіч. У 2012 годзе яе дэбютны зборнік “Птушкі” выклікаў шмат розгаласу за натуралізм, эмацыйную вастрыню і непадробную шчырасць. Неўзабаве выдавецкая ініцыятыва “Пфляўмбаўм” мае выдаць другую кнігу пісьменніцы. Наша размова — пра доўгія паўзы ў пісьме, адсутнасць ідэнтычнасці паэткі ці празаіка, і чаму цэнтральная метафара зборніка “Птушкі” такая злая і трывожная.

    Першую кнігу Насты Манцэвіч палічылі “скандальнай” і “правакатыўнай”. Аўтарка раскажа, чаму гэта былі гамафобныя рэакцыі і як з гэтым быць. А таксама пра сваё дзяцінства ў Вілейцы, чым так вабяць птушкі, пра крохкасць існавання, няўпэўненасць і немагчымасць аднаго чалавека ўзвысіцца над іншым.

  11. Айцец Андрэй Крот / Каля літаратуры

    31 min

    Мастацтва і рэлігія — прыяцелі ці ворагі? Ці павінны святары цэнзураваць мастацкія творы? Ці мусіць пісьменнік трымацца хрысціянскіх прынцыпаў? І што кажа царква наконт таго, што аўтары ў сваім мастацкім свеце …

    Show notes

    Мастацтва і рэлігія — прыяцелі ці ворагі? Ці павінны святары цэнзураваць мастацкія творы? Ці мусіць пісьменнік трымацца хрысціянскіх прынцыпаў? І што кажа царква наконт таго, што аўтары ў сваім мастацкім свеце часам спараджаюць пачвар?На ўсе гэтыя пытанні паспрабуе адказаць айцец Андрэй Крот — грэка-каталіцкі святар і вядучы праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” на Ватыканскім радыё. Чым яму падабаюцца размовы з няверуючымі, як ставіцца да дэпрэсіўнай літаратуры тыпу вершаў Шарля Бадлера і чаму зло — гэта не самастойная сіла, а “недахоп дабра”, — пра ўсё гэта айцец Андрэй раскажа ў падкасце.

  12. Кацярына (блог "Кніжныя размовы") / Каля літаратуры

    41 min

    Інстаграм-блог “Кніжныя размовы” нарадзіўся ў Мінску як рэакцыя на кавід і шчасліва існуе ўжо чатыры гады, за якія істотна пашырыўся, павялічыў аўдыторыю, а яго аўтарка Кацярына нават пераехала з сям’ёй у іншую …

    Show notes

    Інстаграм-блог “Кніжныя размовы” нарадзіўся ў Мінску як рэакцыя на кавід і шчасліва існуе ўжо чатыры гады, за якія істотна пашырыўся, павялічыў аўдыторыю, а яго аўтарка Кацярына нават пераехала з сям’ёй у іншую краіну. Пры гэтым яна прызнаецца, што чытае кнігі паміж прасаваннем, гуляннем з дзецьмі ў пясочніцы і паходамі ў краму, а допісы стварае без усялякага кантэнт-плана і SMM-стратэгіі.

    Хто ж гэтая таямнічая Кацярына, да кніжных парадаў якой прыслухоўваюцца яе дзве тысячы падпісчыкаў — аматараў навінак літаратуры па-беларуску? І чаму гэты як быццам бы нішавы “мамскі блог” прыцягвае ўсё больш і больш тых, хто цікавіцца беллітам? Слухайце — і чарговы раз пераканаецеся: рабі тое, што любіш, а астатняе складзецца само.

  13. Аляксандр Пажытак і Ігар Юхневіч / Каля літаратуры

    1 h 12 min

    Трэнды дызайну нараджаюцца ў сферы тэхналогій, каб потым доўгімі шляхамі трапіць у культурніцкія праекты. Праваднікі гэтых трэндаў у беларускім культурным асяроддзі Саша Пажытак і Ігар Юхневіч завіталі ў …

    Show notes

    Трэнды дызайну нараджаюцца ў сферы тэхналогій, каб потым доўгімі шляхамі трапіць у культурніцкія праекты. Праваднікі гэтых трэндаў у беларускім культурным асяроддзі Саша Пажытак і Ігар Юхневіч завіталі ў падкаст “Каля літаратуры”. І распавялі, як гістарычныя траўмы беларусаў паўплывалі на “духоту белорусского дизайна”, як адрозніць з’явы імпульсныя ад рэзанансных і як трапіць кніжнай вокладкай у Zeitgeist.

    Размова склалася нібыта дыджэй-сэт: няспешна, але ўпэўнена героі вагаюцца на хвалях разважанняў. Ад глабальных праблем да прыватных міжсабойных спрэчак, ад функцыянальнага мінімалізму да саламяных павукоў, ад праблемы нязручнай вокладкі да таго, як прыцягнуць увагу ў інстаграме.

    Слухайце і натхняйцеся.

  14. Ганна Янкута / Адкуль бяруцца кнігі

    1 h 31 min

    Кнігі Ганны Янкуты паўстаюць з загадак, якія аўтарка прыдумляе для самой сябе і з дапытлівасцю выдатніцы спрабуе разгадаць. Пачынала яна з дзіцячых казак — серыі пра Ката Шпрота і аповесці “Марта і яе мара пра …

    Show notes

    Кнігі Ганны Янкуты паўстаюць з загадак, якія аўтарка прыдумляе для самой сябе і з дапытлівасцю выдатніцы спрабуе разгадаць. Пачынала яна з дзіцячых казак — серыі пра Ката Шпрота і аповесці “Марта і яе мара пра снег”, — у якія змясціла дэтэктыўны сюжэт. Потым паставіла перад сабой новую задачу і, не будучы паэткай, стварыла зборнік вершаў паводле беларускай Канстытуцыі. Апошняя на сёння кніга Ганны Янкуты — аўтафікшн пра вымушаную эміграцыю “Час пустазелля” — таксама выклік. Бо аўтарка ўпершыню не хавалася за персанажамі, а шчыра фіксавала пераломныя падзеі ад першай асобы.

    У новым выданні падкасту Ганна распавядае пра страх пачуць сябе, пра неідэальныя тэксты, важнасць дысцыпліны, алкаголь як мінус-прыём, а таксама пра розныя бакі пісьменніцтва, якое адначасова — спосаб узаемадзеяння са светам і бясконцы гандаль з самой сабой.

  15. Ірына Гарошка / Супердудко

    47 min

    Новая госця найсуб'ектыўнейшага падкасту пра беларускую літаратуру — Ірына Гарошка. У расійскім выдавецтве “Стеклограф” выходзіць яе дэбютны раман “Селфхарм”, да якога яна ішла болей за дзесяць гадоў …

    Show notes

    Новая госця найсуб'ектыўнейшага падкасту пра беларускую літаратуру — Ірына Гарошка. У расійскім выдавецтве “Стеклограф” выходзіць яе дэбютны раман “Селфхарм”, да якога яна ішла болей за дзесяць гадоў. Даведаемся, чаму так доўга і ці дапамаглі ў гэтым курсы пісьменніцкага майстэрства. Ірына Гарошка ў 2014 годзе ўвайшла ў лонг-ліст расійскай прэміі “Дэбют” з цыклам апавяданняў, а ў 2024 годзе выдае дэбютны раман. Мы пагутарылі з Ірынай пра жанр "раман-перформанс", асаблівасці аўтафікшн і жаночай прозы, сучасныя трэнды ў літаратуры, метамадэрн і пра шмат чаго яшчэ.


    Тэлеграм-канал аўтаркі: ⁠https://t.me/iryna_goroshko

  16. Генрых Кіршбаўм / Каля літаратуры

    31 min

    Генрых Кіршбаўм правёў дзяцінства ва Уладзівастоку і Алматы, але даўно жыве ў Берліне, а сваю дэбютную кніжку эсэ — “Беларускі брыкалаж” — наогул прысвяціў актуальным падзеям у Беларусі (першапачаткова яна …

    Show notes

    Генрых Кіршбаўм правёў дзяцінства ва Уладзівастоку і Алматы, але даўно жыве ў Берліне, а сваю дэбютную кніжку эсэ — “Беларускі брыкалаж” — наогул прысвяціў актуальным падзеям у Беларусі (першапачаткова яна выйшла па-нямецку, а па-беларуску пабачыла свет дзякуючы перакладу славісткі, паэткі, літаратуразнаўцы Яраславы Ананка). Сёння прафесар-славіст Фрайбургскага ўніверсітэта ў сваіх навуковых пошуках усё часцей звяртаецца да беларускага кантэксту, беларускіх твораў і аўтараў.

    У размове для Litradio спадар Генрых апавядае, як выношваў задуму напісаць кнігу пра беларусаў XIX стагоддзя, а напісаў пра беларусаў XXI-га, чаму жанр эсэ лепш перадае дух часу, чым “гатовы прыгожанькі наратыў”, а таксама чаму будаваць сваю ідэнтычнасць вакол ідэй “залатога нацыяльнага мінулага” — трэнд мінулых часоў. А таксама — што такое дэкаланізацыя, як майстэрства французскіх эсэістаў “правісаць ва ўласным даданым сказе” дае чытачу магчымасць пашырыць гарызонты мыслення і пра што ж нарэшце кніга “Беларускі брыкалаж”.

    Litradio.by

  17. Віктар Жыбуль / Адкуль бяруцца кнігі

    1 h 29 min

    Паэзія Віктара Жыбуля — гратэскны парадаксальны свет, сплецены са сноў, алегорый і страшных дзіцячых фантазій. Іранічныя, на першы погляд, вершы дапамагаюць аўтару асэнсоўваць сумныя падзеі, пераадольваць …

    Show notes

    Паэзія Віктара Жыбуля — гратэскны парадаксальны свет, сплецены са сноў, алегорый і страшных дзіцячых фантазій. Іранічныя, на першы погляд, вершы дапамагаюць аўтару асэнсоўваць сумныя падзеі, пераадольваць экзістэнцыйныя тупікі і нават суняць фізічны боль. Усё, што адбываецца ў жыцці, можна давесці да абсурду, мяркуе паэт. Амаль усё, бо часам рэальнасць абсурдная настолькі, што яе не пераабсурдзіш.

    Віктар Жыбуль пачаў пісаць вершы ў дзяцінстве, пра якое ў гэтым выданні падкасту згадвае шмат. А яшчэ распавядае пра тое, як у часы “Бум-Бам-Літу” знайшоў сваю перфарматыўную манеру чытання, чаму баіцца мёртвых дрэваў і як разам з Верай Бурлак з адной абдрукоўкі прыдумаў мастацкі кірунак улапішызм



  18. Кацярына Маціеўская / Каля літаратуры

    47 min

    Мелодыка перакладаў Кацярыны Маціеўскай улюбіць у беларускую мову самага нячуйнага да слова чытача. А трапнасць знойдзеных ёй вобразаў-аналагаў уражвае нават тых, хто далёкі ад паэзіі. Адкуль бярэцца гэты цуд? …

    Show notes

    Мелодыка перакладаў Кацярыны Маціеўскай улюбіць у беларускую мову самага нячуйнага да слова чытача. А трапнасць знойдзеных ёй вобразаў-аналагаў уражвае нават тых, хто далёкі ад паэзіі.

    Адкуль бярэцца гэты цуд?

    Якім чынам Каця пасля перакладаў сусветнай класікі рашылася на перастварэнне поп-бестселера “Вядзьмар”? Чым развіццё тэхналогій дапамагае перакладчыку (але ніколі яго не заменіць)? І як (не) правальваць дэдлайны? Слухайце ў нашай размове.



  19. Валянцін Акудовіч / Супердудко

    32 min

    Валянцін Акудовіч — “няправільны” філосаф, метафізік і валацуга, мысляр ды імправізатар, хросны бацька “Бум-Бам-Літу”, майстар спорту па спартовым турызме. Ён растлумачыць, чаму кінуў пісаць мастацкую прозу …

    Show notes

    Валянцін Акудовіч — “няправільны” філосаф, метафізік і валацуга, мысляр ды імправізатар, хросны бацька “Бум-Бам-Літу”, майстар спорту па спартовым турызме. Ён растлумачыць, чаму кінуў пісаць мастацкую прозу, навошта філосафу вандроўкі, і давядзе пра ўнікальнасць з'явы “Бум-Бам-Літу” ў сістэме беларускай літаратуры. Таксама даведаемся пра стаўленне героя да мястэчка Свіслач — малой радзімы, раненне ў вока, адрозненне экзістэнцыялізму ад метафізікі. Ну і, канечне, чаму "мяне няма".


    Купіць кнігу Валянціна Акудовіча "Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека"

    Litradio.by

  20. Уладзь Лянкевіч / Адкуль бяруцца кнігі

    1 h 15 min

    Уладзь Лянкевіч — паэт-музыка. І творчы працэс абедзвюх гэтых праяваў непадзельны. Вершы часта сыходзяць у зонгі гуртоў “TonqiXod”, “Люты Сакавік”, “Сіндром Самазванца”, а мелодыка неадрыўная ад сэнсаў. Паэзія …

    Show notes

    Уладзь Лянкевіч — паэт-музыка. І творчы працэс абедзвюх гэтых праяваў непадзельны. Вершы часта сыходзяць у зонгі гуртоў “TonqiXod”, “Люты Сакавік”, “Сіндром Самазванца”, а мелодыка неадрыўная ад сэнсаў. Паэзія Уладзя Лянкевіча калючая, няроўная, яна фіксуе тахікардычную пульсацыю сённяшняга часу. Па жыцці ж Лянкевіч прытрымліваецца прынцыпу “глядзець наперад і не азірацца”.

    У новым выданні падкасту Уладзь распавядае пра страх вады, якой на вокладцы ягонай кнігі 70 адсоткаў. Пра Менск, што заўжды побач як адсутная велічыня. Пра вершы, напісаныя пасля зняволення. Пра хваробу і выцясненне кепскіх успамінаў. А таксама пра тое, як, дзякуючы Андрэю Хадановічу, у юнацтве пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай і адкрыў для сябе няпафасную беларушчыну.


    Litradio.by

  21. Марыя Мартысевіч / Супердудко

    1 h 19 min

    Да “Супердудко” завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч з размовай пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, “Сарматыю” і “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай …

    Show notes

    Да “Супердудко” завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч з размовай пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, “Сарматыю” і “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна даведацца пра вобраз ідэальнай Беларусі ў янг-эдалт рамане “Гарэзлівы пацалунак” і зразумець, чаму Марыю называюць “абсалютным злом беларускага інтэрнэту”.


    Litradio.by

  22. Лізавета Лянкевіч / Каля літаратуры

    50 min

    Мастачка Лізавета Лянкевіч робіць нечакана прывабнымі заезджаныя творы белліту: удыхнула новае жыццё ў “Новую зямлю”, аднавіла “Палескіх рабінзонаў”, упрыгожыла “Шляхціца Завальню”. Дзякуючы яе ілюстрацыям …

    Show notes

    Мастачка Лізавета Лянкевіч робіць нечакана прывабнымі заезджаныя творы белліту: удыхнула новае жыццё ў “Новую зямлю”, аднавіла “Палескіх рабінзонаў”, упрыгожыла “Шляхціца Завальню”. Дзякуючы яе ілюстрацыям, гэтыя кніжкі зноў ахвотна купляюць і пераасэнсоўваюць.

    Але шлях да гэтых праектаў быў даволі пакручасты: трэба было пасля Акадэміі мастацтваў наважыцца выправіцца ў вольнае плаванне, пазмагацца са спакусай маляваць для айці-карпарацый і прыняць як факт нестабільнасць жыцця вольнага мастака. Як Лізе гэта ўдалося — слухайце ў падкасце.


    Litradio.by

  23. Ігар Бабкоў / Супердудко

    1 h 23 min

    Новы госць "Супердудко" філосаф, паэт, празаік, аўтар прарыўнога рамана беларускай літаратуры "Хвілінка" Ігар Бабкоў. Ігар правядзе экскурсію па беларускай метафізіцы. Раскажа, колькі разоў перачытвае кожны …

    Show notes

    Новы госць "Супердудко" філосаф, паэт, празаік, аўтар прарыўнога рамана беларускай літаратуры "Хвілінка" Ігар Бабкоў.

    Ігар правядзе экскурсію па беларускай метафізіцы. Раскажа, колькі разоў перачытвае кожны сказ сваіх твораў, каб дасягнуць дасканаласці, чым яму блізкія Картасар, Сэлінджэр і Борхес і чаму не ставіцца з пагардай да дзяржаўнай літаратуры.


    Litradio.by

  24. Валер Гапееў / Супердудко

    1 h 20 min

    Валер Гапееў — пісьменнік, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру. Жанравы раманіст Валер Гапееў …

    Show notes

    Валер Гапееў — пісьменнік, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру.

    Жанравы раманіст Валер Гапееў раскажа, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як ад аповесцяў і апавяданняў прыйшоў да раманаў (якіх мае ўжо ці не найбольш за ўсіх сучасных беларускіх аўтараў), пра эротыку, якой прасякнута ягоная проза. А таксама пра сэксізм, нечакана выяўлены у кніжках Гапеева аўтарам падкасту.


    Усе падкасты "Літрадыё"

    Litradio.by

  25. Дзяніс Марціновіч / Каля літаратуры

    57 min

    Дзяніс Марціновіч — прафесійны гуманітарый у трэцім пакаленні, гісторык, культурны журналіст і тэатральны крытык — завітаў у падкаст “Каля літаратуры”, каб распавесці пра сваю новую кнігу пра сакратара …

    Show notes

    Дзяніс Марціновіч — прафесійны гуманітарый у трэцім пакаленні, гісторык, культурны журналіст і тэатральны крытык — завітаў у падкаст “Каля літаратуры”, каб распавесці пра сваю новую кнігу пра сакратара кампартыі БССР Мікалая Слюнькова. Здаецца, што тут асаблівага? Але калі ўлічыць, што ў Беларусі не абараняюць дысертацыі па перыядзе перабудовы, бо гэта занадта “новы” перыяд, а многія архівы дагэтуль закрытыя, зразумееш, што напісаць такую кнігу — той яшчэ выклік.

    Чаму ён выбраў менавіта гэтага героя, але не патэлефанаваў яму, каб узяць інтэрв’ю? Чаму беларуская гуманітарыстыка заўсёды была і ёсць нечым накшталт элітарнага хобі і калі на прылаўках беларускіх кнігарань з’явяцца папулярныя біяграфіі ды навуковыя кнігі, напісаныя даступнай “чалавечай” мовай, — Дзяніс Марціновіч адкажа ў нашай размове.


    Усе падкасты "Літрадыё"

    Litradio.by

  26. Сяргей Краўчанка / Супердудко

    35 min

    Другі сезон "Супердудко" адкрывае музыка праектаў Polyn, Port Mone, SK.EIN, а з нядаўняга часу пісьменнік і аўтар кнігі "Забыть в электричке" — Сяргей Краўчанка. Сяргей раскажа, як ствараліся тэксты гурта …

    Show notes

    Другі сезон "Супердудко" адкрывае музыка праектаў Polyn, Port Mone, SK.EIN, а з нядаўняга часу пісьменнік і аўтар кнігі "Забыть в электричке" — Сяргей Краўчанка.

    Сяргей раскажа, як ствараліся тэксты гурта Polyn, чаму мастацтва болей нічога не вартае, ці можна рабіць літаратуру пры дапамозе фэйсбука і чаму карысна чытаць гісторыю старажытнага свету. А таксама назаве асабісты топ беларускіх месцаў і адкажа, "як гэта любіць".


    Усе падкасты "Літрадыё"

    Litradio.by

  27. Ева Вежнавец / Адкуль бяруцца кнігі

    1 h 14 min

    Пісьменніца Ева Вежнавец у звычайным жыцці — журналістка і даследчыца Святлана Курс. Але ў размове з ёй адразу разумееш, што насамрэч ўсё ейнае жыццё — літаратурнае: яна быццам дыхае вобразамі, з яе ліюцца …

    Show notes

    Пісьменніца Ева Вежнавец у звычайным жыцці — журналістка і даследчыца Святлана Курс. Але ў размове з ёй адразу разумееш, што насамрэч ўсё ейнае жыццё — літаратурнае: яна быццам дыхае вобразамі, з яе ліюцца гісторыі.

    Пры гэтым спадарыня Ева — з тых пісьменніц, якія даткліва ставяцца да слова і лічаць, што ў тэксце, як у аўтамаце, не можа быць лішніх дэталяў. Яна аўтарка дзвюх тонкіх, але важкіх кніжак, кожную з якіх пісала 10 гадоў, — “Шлях дробнай сволачы” і “Па што ідзеш, воўча?”. Апошнюю ўжо называюць адным з найважнейшых твораў сучаснай беларускай літаратуры. Напісаны ў жанры “балотная казка”, гэта канцэтраваны і палынна-горкі экскурс у гісторыю 20 стагоддзя, якая ненажэрным ваўком бясконца прыходзіць па жыхароў беларускай глушы.

    Акурат у маленькай вёсцы на Любаншчыне прайшло дзяцінства пісьменніцы, з якога яна памятае гарбузовыя палі і велічэзнага быка, стогадовых бабуляў, якія сталі для яе галоўнымі ўніверсітэтамі, і смерць, што з малых гадоў была навідавоку. Менавіта з дзяцінства ў пісьменніцы засталося пачуццё адчужанасці ад людзей і любоў да балотаў і “задуп’яў”.

    У новым выпуску падкасту Ева Вежнавец дзеліцца важнымі момантамі дзяцінства, а таксама распавядае, як зрабіла выбар “піць або жыць”, як закахалася ў мужчыну з фігурай Давіда, чаму з асцярожнасцю піша пра магію ды іншасвет і як яна, быццам скульптарка, з глыбы нататак і матэрыялаў выцясала свой самы значны на сёння твор.

    Усе падкасты "Літрадыё"

    Litradio.by

  28. Анхела Эспіноса / Каля літаратуры

    41 min

    Іспанія і Беларусь — як дзве розныя планеты, але, калі прыгледзецца, акажацца, што паміж імі шмат агульнага. Не па чутках гэта ведае Анхела Эспіноса — дзяўчына з Іспаніі, якая свядома вырашыла звязаць сваё …

    Show notes

    Іспанія і Беларусь — як дзве розныя планеты, але, калі прыгледзецца, акажацца, што паміж імі шмат агульнага. Не па чутках гэта ведае Анхела Эспіноса — дзяўчына з Іспаніі, якая свядома вырашыла звязаць сваё жыццё з Беларуссю і стаць адным з тых рэдкіх спецыялістаў, якія аднолькава добра валодаюць беларускай мовай і іспанскай.

    У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра іспанскую жарснасць і беларускую памяркоўнасць, анансуе кнігу вершаў, якую плануе прэзентаваць сёлета, а таксама дзеліцца назіраннямі, як рэпрэсіі ўплываюць на вынаходлівасць аўтараў.

  29. Наста Карнацкая / Каля літаратуры

    34 min

    Наста Карнацкая — новаспечаная эмігрантка, нязменная кампаньёнка выдаўца Андрэя Янушкевіча, вялікая аматарка чытання і падкастаў — завітала да нас, каб расказаць пра свой раман з літаратурай, каму патрэбныя яе …

    Show notes

    Наста Карнацкая — новаспечаная эмігрантка, нязменная кампаньёнка выдаўца Андрэя Янушкевіча, вялікая аматарка чытання і падкастаў — завітала да нас, каб расказаць пра свой раман з літаратурай, каму патрэбныя яе падкасты і ці падштурхоўвае праца ў кнігарні да напісання ўласных кніг.

  30. Ілля Сін / Супердудко

    54 min

    Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі …

    Show notes

    Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве.

    Ілля Сін — празаік-авангардыст, перформер, лаўрэат прэміі Гедройца за раман “Libido”. Удзельнік шматлікіх мастацкіх суполак, Ілля заўсёды схіляўся да радыкальных мастацкіх выказванняў, але апошнім часам прыйшоў да сюжэтнай прозы, што прынесла яму прэмію Гедройца.

These are the latest 40 of 52 episodes. You’ll find older episodes in the podcast’s feed.

Is this your podcast?

Confirm it with an entry in your feed: you get a code here, add it as podcast:txt to the channel of your feed, and we check it. Your podcast is then shown as “verified” on SoundNode.

Settings

Display

Language

Decides which stations you see first on the home page.

History

Recently played stations and episodes and your latest searches are only stored in this browser.

Notifications

A short notice when a podcast you follow has a new episode. Turn off single podcasts with the bell on their page.

Account

Save favorites – in the app and on the website.

Keyboard shortcuts

/
Open search
Space
Play or pause
← →
In the player: back 15 s, forward 30 s (episodes) · in a row: next tile
↑ ↓
In a row: target within the tile
Home / End
In a row: first or last tile
Esc
Close window or menu
?
This overview
Now playing

Go to station page

Play next

    Add episodes with “Play next” – they play after the current episode.