Saltar al contenido
Першы Гікаўскі – Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
PodcastCine y TVBE

Першы Гікаўскі – Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні

NuevoШТУЧНЫ ІНТЭЛЕКТ, УЗЛОМЫ КАНСОЛЯЎ, BIOWARE ЗАКРЫЛІ / Першы Гікаўскі #9921 de noviembre de 2026 · 1 h 17 min
Episodios
101
Se publica
cada mes
Último episodio
21 Nov 2026

Sobre el podcast

Падкаст лакальнага медыя Першы Гікаўскі пра тэхналогіі, гульні, ШІ, серыялы, фільмы і ўсё астатняе.


Наш тэлеграм

Episodios 101

  1. ШТУЧНЫ ІНТЭЛЕКТ, УЗЛОМЫ КАНСОЛЯЎ, BIOWARE ЗАКРЫЛІ / Першы Гікаўскі #99

    1 h 17 minTemporada 5 · Episodio 100

    Як штучны інтэлект дапамагае ўзломваць Nintendo Switch 2 і PS5, запускаць кансольныя гульні на Android і ПК ды прыбіраць рэкламу з тэлевізараў? У новым выпуску разбіраем закрыццё BioWare і лёс Mass Effect …

    Notas del episodio

    Як штучны інтэлект дапамагае ўзломваць Nintendo Switch 2 і PS5, запускаць кансольныя гульні на Android і ПК ды прыбіраць рэкламу з тэлевізараў? У новым выпуску разбіраем закрыццё BioWare і лёс Mass Effect, скандал вакол кіраўніка Nvidia Джэнсэна Хуанга і маштабны збой авіяцыі ЗША пасля ўкаранення ШІ — дзе сапраўдныя тэхналагічныя прарывы, а дзе перабольшанні?

  2. Калі кнігі становяцца працай / Наста Bellit / Першы Гікаўскі 98

    1 h 16 minTemporada 5 · Episodio 99

    Як ператварыць любоў да кніг у прафесію і не страціць задавальненне ад чытання? У новым выпуску гаворым пра беларускую літаратуру, пераклады «Елаўфэйс», «Ззяння» і «451 градуса паводле Фарэнгейта», працу …

    Notas del episodio

    Як ператварыць любоў да кніг у прафесію і не страціць задавальненне ад чытання? У новым выпуску гаворым пра беларускую літаратуру, пераклады «Елаўфэйс», «Ззяння» і «451 градуса паводле Фарэнгейта», працу галоўнай рэдактаркі, літаратурную крытыку і закуліссе падкаста Bellit.

  3. Новы StarCraft і вяртанне WoW — што паказала Blizzard? | Першы Гікаўскі #97

    1 h 10 minTemporada 5 · Episodio 98

    BlizzCon 2026 прынесла новы StarCraft, Diablo 5 і World of Warcraft: Forever. Абмяркоўваем, ці верне Blizzard гульцоў у WoW 2004 года і ці дабярэцца гульня нарэшце да кансоляў.Таксама ў выпуску: чаму кіраўнік …

    Notas del episodio
    BlizzCon 2026 прынесла новы StarCraft, Diablo 5 і World of Warcraft: Forever. Абмяркоўваем, ці верне Blizzard гульцоў у WoW 2004 года і ці дабярэцца гульня нарэшце да кансоляў.

    Таксама ў выпуску: чаму кіраўнік Anthropic заклікае запаволіць развіццё ШІ; у чым даследчыкі RubyGems абвінавачваюць агентаў OpenAI; як Маямі рыхтуецца стаць Вайс-Сіці; чаму Physint Кадзімы перайшла ад PlayStation да Xbox; і што Apple паказала разам з iPhone 18 Pro і складным iPhone Duo.

    Патрымаць: https://www.patreon.com/piersy

  4. ШУРШУНЧЫКАПРЫДАТНАСЦЬ 100%

    1 h 17 minTemporada 5 · Episodio 97

    Google паступова ператварае пошук у ШІ-чат, а Spotify і Suno рыхтуюць новыя абмежаванні і маркіроўку для кантэнту, створанага нейрасеткамі. Тым часам «Барбі 2» завісла праз грошы, новы «Чалавек-павук» узяў $2 …

    Notas del episodio
    Google паступова ператварае пошук у ШІ-чат, а Spotify і Suno рыхтуюць новыя абмежаванні і маркіроўку для кантэнту, створанага нейрасеткамі. Тым часам «Барбі 2» завісла праз грошы, новы «Чалавек-павук» узяў $2 млрд, Джоні Дэп можа зноў стаць Джэкам Вераб’ём. А амерыканскім вайскоўцам прапануюць чатыры дні адпачынку дзеля GTA VI — пра галоўныя навіны тэхналогій, кіно, музыкі і гульняў у новым выпуску.
  5. Скандалы, звальненні, рэкорды

    1 h 23 minTemporada 5 · Episodio 96

    Вітаем вас у 95-ым падкасце, размаўляем пра праблемы серыяла God of War, масавыя звальненні ў Ubisoft, будучыня Fallout, рэкорды Нолана і іншыя гучныя падзеі. Таксама разбіраем, што адбываецца з Electronic …

    Notas del episodio
    Вітаем вас у 95-ым падкасце, размаўляем пра праблемы серыяла God of War, масавыя звальненні ў Ubisoft, будучыня Fallout, рэкорды Нолана і іншыя гучныя падзеі. Таксама разбіраем, што адбываецца з Electronic Arts, GameStop, Steam Deck і планамі Valve на новае «жалеза». Каротка, па сутнасці і без вады — усё самае важнае за тры тыдні.


    [00:00] Пачатак

    [03:13 Чаму ios лепш за кітайскі android

    [15:42] Бог вайны парваўся

    [27:40] Звальненні пасля поспеху ў EA

    [37:58] GameStop цяпер больш пра мерч

    [42:53] Калі новы TES?

    [47:40] Аптымізацыя EA

    [52:37] Нолан зноў геній?

    [55:48] Steam machine больш няма

    [01:05:56] Зноў гэтыя манапалісты

    [01:09:13] Ніякіх рэмасцераў Dragon Age



    Патрымаць: https://www.patreon.com/piersy

  6. ДЫСКІ ПАМІРАЮЦЬ, ТЭХНАЛОГІІ ДАРАЖЭЮЦЬ І ДАРАГАЯ GTA

    1 h 28 minTemporada 5 · Episodio 95

    У 94-м выпуску абмяркоўваем будучыню фізічных дыскаў на PlayStation, алічбоўку гульняў на Xbox і цэны на GTA 6. Разбіраемся, чаму Steam Machine каштуе больш за тысячу долараў, што адбываецца з гульнявым …

    Notas del episodio
    У 94-м выпуску абмяркоўваем будучыню фізічных дыскаў на PlayStation, алічбоўку гульняў на Xbox і цэны на GTA 6. Разбіраемся, чаму Steam Machine каштуе больш за тысячу долараў, што адбываецца з гульнявым падраздзяленнем Microsoft і навошта OpenAI прапануе перадаць частку акцый ураду ЗША. А яшчэ гаворым пра складны iPhone, новае падаражанне памяці і шматмільярдны штраф Google у Еўропе.

    Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersy
  7. ЛЕТА АНОНСАЎ, VALVE РЫХТУЕ НАСТУП, NINTENDO ПРАГНУЛІСЯ ПАД ЕЗ

    1 h 35 minTemporada 5 · Episodio 94

    Valve рыхтуе запуск Steam Machine і VR-гарнітуры Steam Frame, Nintendo адаптуе Switch 2 пад новыя правілы Еўразвяза, а Anthropic заклікае запаволіць развіццё штучнага інтэлекту. Таксама разбіраем галоўныя …

    Notas del episodio
    Valve рыхтуе запуск Steam Machine і VR-гарнітуры Steam Frame, Nintendo адаптуе Switch 2 пад новыя правілы Еўразвяза, а Anthropic заклікае запаволіць развіццё штучнага інтэлекту. Таксама разбіраем галоўныя анонсы Summer Game Fest, State of Play, Xbox Games Showcase і Nintendo Direct — ад Persona 6 і Metro 2039 да новай Zelda і God of War.

    Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersy
  8. АСАБЛІВЫ

    2 h 1 minTemporada 5 · Episodio 93

    «Першы гікаўскі» адзначае дзень народзінаў, і замест звычайнага фармату мы вырашылі зрабіць тое, што даўно хацелі: проста сесці і пагаварыць з вамі.У гэтым выпуску адказваем на вашыя пытанні, чытаем гісторыі …

    Notas del episodio
    «Першы гікаўскі» адзначае дзень народзінаў, і замест звычайнага фармату мы вырашылі зрабіць тое, што даўно хацелі: проста сесці і пагаварыць з вамі.


    У гэтым выпуску адказваем на вашыя пытанні, чытаем гісторыі, успаміны, крытыку, пажаданні і ўсе тыя цёплыя (і часам вельмі нечаканыя) паведамленні, якія вы нам даслалі з нагоды 4-годдзя падкасту.


    Паразмаўляем пра шлях падкасту, пра тое, што змянілася за гэтыя гады, пра погляд на беларускі кантэнт, аўдыторыю, закуліссе стварэння «Першага гікаўскага» — і проста шчыра паразважаем пра тое, навошта мы ўсё гэта робім.


    Дзякуй, што слухаеце, падтрымліваеце і ўжо чатыры гады робіце гэты падкаст жывым. Без вас гэтага б проста не было. ❤️

    Прыемнага праслухоўвання — і пагналі святкаваць.

  9. БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СЕЦІВЕ І ЖЫЦЦІ: ХЕЙТ, МЕМЫ, ЛАЦІНКА І ШІ // ПАКРЫСЕ

    1 h 18 minTemporada 5 · Episodio 92

    У 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе.Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам …

    Notas del episodio
    У 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе.


    Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам пачынаюць вучыць беларускую, хто прыходзіць на курсы, як выглядае гэтая аўдыторыя ў эміграцыі і што становіцца трыгерам для пераходу на мову.


    Асобна — пра блогерства і моўны кантэнт. Як не ператварыць старонку пра беларускую ў сумны падручнік, што рабіць з хейтам і «моўнай інквізіцыяй», чаму людзей цягне выпраўляць іншых нават калі яны размаўляюць выключна па-расійску.

    Таксама закранулі ШІ ў навучанні, AI-агучку і ці можна сёння нармальна зарабляць, працуючы выключна з беларускай мовай.


    Плюс — пра лацінку, белліт, зомбі-баброў, мову стасункаў, беларускія медыя і тое, як складана атрымаць адукацыю, калі ты беларускамоўны.


    Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy

    ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski


    Задай нам пытанне: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform

    Старонка Паліны ў Instagram: https://www.instagram.com/pakrysie/

    ролік пра "какашку" - https://www.instagram.com/p/DTsujLnDGis/

    саламяныя завушніцы - https://www.instagram.com/kanva_kasciume/

    кулончык з русалкай - https://www.instagram.com/smuha_ceramics/

    футболка з ілюстрацыяй Марыны Жвірблі - https://www.instagram.com/marynazhvirblia/


  10. МЫ КОНЧАНЫЯ

    1 h 4 minTemporada 5 · Episodio 91

    У новым выпуску гаворым пра тое, як тэхналогіі ўсё мацней лезуць у культуру, працу, вайну і нават музыку.Разбіраем уцечку новага «Аватара», пірацкія паказы ў кінатэатрах і пытанне, дзе заканчваецца фанатская …

    Notas del episodio
    У новым выпуску гаворым пра тое, як тэхналогіі ўсё мацней лезуць у культуру, працу, вайну і нават музыку.

    Разбіраем уцечку новага «Аватара», пірацкія паказы ў кінатэатрах і пытанне, дзе заканчваецца фанатская цікаўнасць і пачынаецца звычайнае зараблянне на чужых стратах.

    Абмяркоўваем вялікія скарачэнні ў Meta, Microsoft і іншых тэхнагігантах — і чаму ШІ ўжо не проста модны кірунак, а прычына перабудовы ўсяго рынку працы.

    Асобна — маніфест Palantir пра ваенны ШІ, новую логіку бяспекі і дзіўнае адчуванне, што «RoboCop» усё менш выглядае як сатыра.

    Яшчэ ў выпуску: уцечка закрытай AI-мадэлі Anthropic, адмена лайф-сіма Ubisoft і сыход Ціма Кука з Apple. Карацей, будучыня зноў прыйшла без стуку — і, як звычайна, выглядае адначасова смешна, страшна і крыху па-дурному.

    Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy
    ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski



  11. OPENAI І «АБВАЛ DRAM», НОВЫ LOTR, ПАДЗЕННЕ SWITCH 2

    1 h 15 minTemporada 5 · Episodio 90

    Notas del episodio
    OpenAI «абваліў рынак» — але толькі ў загалоўках. Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з DRAM, чаму Sora ставяць на паўзу і як індустрыя вяртаецца з фантазій у эканоміку. Warner Bros. запускае новы «Уладар пярсцёнкаў» — з старымі героямі і спробай вярнуць страчаныя кавалкі з кніг. Nintendo рэжа вытворчасць Switch 2 на фоне слабога попыту, а Project Hail Mary робіць адзін з самых моцных стартаў года. У геймдэве — чарговы канфлікт вакол ШІ і працы людзей. …
  12. РАЗМОВА З ТЫМ ХТО РАЗУМЕЕ Ў КІНО

    1 h 18 minTemporada 5 · Episodio 89

    У новым выпуску «Першага гікаўскага» паразмаўлялі з Аляксеем Сцякловым — стваральнікам праекта Ружовая Купіна, медыя пра сусветнае кіно на беларускай мове, якое працуе з 2019 года.Абмеркавалі, што сёння лічыцца …

    Notas del episodio
    У новым выпуску «Першага гікаўскага» паразмаўлялі з Аляксеем Сцякловым — стваральнікам праекта Ружовая Купіна, медыя пра сусветнае кіно на беларускай мове, якое працуе з 2019 года.


    Абмеркавалі, што сёння лічыцца якасным кіно, чаму сучасныя фільмы сталі такімі доўгімі, куды зніклі моладзевыя камедыі і што здарылася з падкастамі пра кіно. Пагаварылі таксама пра драмедзі і пра тое, навошта наогул патрэбен Оскар — тым больш, што цырымонія якраз адбываецца гэтай ноччу.

  13. XBOX БЕЗ СПЕНСЕРА, SIRI НА GEMINI І ВЯРТАННЕ 4O

    1 h 3 minTemporada 5 · Episodio 88

    У новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і …

    Notas del episodio
    У новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і як ШІ не змяняе саму логіку індустрыі.Абмяркоўваем новыя планы Apple: разумныя акуляры, AirPods з камерай і кулон-асістэнт — усё вакол Siri на базе Gemini. Што гэта значыць для экасістэмы і чаму Apple робіць стаўку на «заўсёды побач» ШІ. …
  14. ПЕРАКЛАД ЯК ПРАФЕСІЯ,БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК МАСАВЫ ПРАДУКТ, МЕМЫ І ЖЫЦЦЁ ПАСЛЯ 400 ТАЙТЛАЎ

    1 h 31 minTemporada 5 · Episodio 87

    Размаўляем з Арцёмам — перакладчыкам з адукацыяй па філалогіі, які агучыў і пераклаў больш за 400 тайтлаў: ад культавых серыялаў і фільмаў да гульняў і анімэ. Разбіраемся, ці патрэбная адукацыя для перакладу …

    Notas del episodio
    Размаўляем з Арцёмам — перакладчыкам з адукацыяй па філалогіі, які агучыў і пераклаў больш за 400 тайтлаў: ад культавых серыялаў і фільмаў да гульняў і анімэ. Разбіраемся, ці патрэбная адукацыя для перакладу, ці можа беларуская мова стаць мовай масавага кантэнту і чаму рост беларускамоўнай аўдыторыі такі павольны.


    Абмяркоўваем тарашкевіцу ў сучасным інтэрнэце, ролю літаратурнай нормы, мемы ў тэлеграме, лайфхакі перакладу, а таксама тое, як нейрасеткі дапамагаюць (ці перашкаджаюць) у перакладах і штодзённай працы.

  15. Правал VR, Вайбкодзінг і Прэзідэнтскія ўзнагароды

    1 h 25 minTemporada 5 · Episodio 86

    Да нас завітаў Лёша Гомзік — блогер, праграміст, аматар электронікі, актор агучкі і шмат хто яшчэ. Пагаманілі пра яго шлях у праграмаванні з дзяцінства, уплыў гульняў, рынак працы цяпер і ролю ШІ. VR …

    Notas del episodio
    Да нас завітаў Лёша Гомзік — блогер, праграміст, аматар электронікі, актор агучкі і шмат хто яшчэ. Пагаманілі пра яго шлях у праграмаванні з дзяцінства, уплыў гульняў, рынак працы цяпер і ролю ШІ. VR па-беларуску, вайбкодзінг і джуноў зразумелымі словамі. Плюс шчыры дзякуй за падтрымку беларускіх праектаў, культуры і асабістую мэту. …
  16. GROK ПАД УДАРАМ, АПЕРАТЫЎКА ПА КОШЦЕ НЫРКІ І SIRI НА GEMINI

    1 h 24 minTemporada 4 · Episodio 85

    У новым выпуску разбіраем, як скандал вакол Grok і несанкцыянаваных нюдсаў ператварыў генератыўны ШІ з эксперыменту ў аб’ект жорсткага рэгулявання. Тлумачым, чаму аператыўная памяць у 2026 становіцца дэфіцытным …

    Notas del episodio
    У новым выпуску разбіраем, як скандал вакол Grok і несанкцыянаваных нюдсаў ператварыў генератыўны ШІ з эксперыменту ў аб’ект жорсткага рэгулявання. Тлумачым, чаму аператыўная памяць у 2026 становіцца дэфіцытным і стратэгічным рэсурсам з-за папіла бабла. Абмяркоўваем, як «Залаты глобус — 2026» паказаў: кіно сёння жыве па правілах сацсетак і мемаў. І чаму рашэнне Apple паставіць Google Gemini у сэрца Siri — сігнал для ўсёй індустрыі. …
  17. НАРЭЗНЫ - ВЫНІКІ 2025

    1 h 56 minTemporada 4 · Episodio 84

    Сёння 30 снежня і чэсна кажучы мне вельмі впадлу пісаць апісанні. З надыходзячымі святамі, любім вас і пабачымся ў наступным годзе.

  18. МОЙ РОДНЫ ПЕРШЫ ГІКАЎСКІ

    2 h 7 minTemporada 4 · Episodio 83

    Прывітанне, мы тут паразважалі і вырашылі зрабіць яшчэ адну каллабу. Што там па Уладару Пярсцёнкаў, пра што пачынаюць рана ці позна размаўляць усе хлопцы ў кампаніі, чаму Вальс і Камбэг спалі разам, наколькі …

    Notas del episodio
    Прывітанне, мы тут паразважалі і вырашылі зрабіць яшчэ адну каллабу. Што там па Уладару Пярсцёнкаў, пра што пачынаюць рана ці позна размаўляць усе хлопцы ў кампаніі, чаму Вальс і Камбэг спалі разам, наколькі херова мы валодаем мясцовымі мовамі, на што вы можаце заданаціць three hundred bucks, што такое нацыянальная крыпта вёска і чаму шортсы ад пронхаба зусім не крутыя. …
  19. СКАНДАЛ У ROCKSTAR, ТРЫ НОВЫЯ ПРЫЛАДЫ АД VALVE, APPLE НА GEMINI І РОСТ SWITCH 2

    1 h 50 minTemporada 4 · Episodio 82

    Прывітанне, мы ведаем, што вы ўжо не чакалі, але новы ПГ тут. У выпуску абмяркоўваем галоўнае: Rockstar трасе: звальненні, пратэсты і канфлікт вакол спробы стварыць прафзвяз. Valve зладзіла сапраўдны хардварны …

    Notas del episodio
    Прывітанне, мы ведаем, што вы ўжо не чакалі, але новы ПГ тут. У выпуску абмяркоўваем галоўнае: Rockstar трасе: звальненні, пратэсты і канфлікт вакол спробы стварыць прафзвяз. Valve зладзіла сапраўдны хардварны выбух, паказаўшы Steam Machine, VR-шлем Steam Frame і новы Steam Controller і ўсё гэта на базе SteamOS. Apple інтэгруе ў Siri кастамную мадэль Gemini і рапартуе адзін з самых моцных кварталаў у гісторыі. …
  20. PS6 У СТЫЛІ NINTENDO SWITCH, ШТО З КОШТАМІ НА КАНСОЛІ, НОВЫ XBOX І VR АД STEAM

    1 h 16 minTemporada 4 · Episodio 81

    У новым выпуску — шмат кансоляў не шмат ШІ.Sony нібыта рыхтуе сваю «Switch» — партатыўную PlayStation 6 з докам і поўнай сумяшчальнасцю з гульнямі PS4 і PS5. Пакуль Microsoft падлічвае, колькі можа каштаваць іх …

    Notas del episodio
    У новым выпуску — шмат кансоляў не шмат ШІ.Sony нібыта рыхтуе сваю «Switch» — партатыўную PlayStation 6 з докам і поўнай сумяшчальнасцю з гульнямі PS4 і PS5. Пакуль Microsoft падлічвае, колькі можа каштаваць іх даражэзны Xbox Next, а Valve рэгіструе гандлёвую марку Steam Frame — то ці міні-кансоль, ці то новы VR. Ars Technica разабраліся, чаму цэны на кансолі больш не падаюць, а толькі растуць. …
  21. Вірус з ШІ, іск супраць ChatGPT, торэнты на iPhone і новы серыял Netflix

    28 minTemporada 4 · Episodio 80

    У гэтым выпуску: першы вірус на базе штучнага інтэлекту — PromptLock, які сам прыдумвае як атакаваць; бацькі падалі ў суд на OpenAI пасля трагедыі з падлеткам; Apple адключыла першы торэнт-кліент на iPhone у …

    Notas del episodio
    У гэтым выпуску: першы вірус на базе штучнага інтэлекту — PromptLock, які сам прыдумвае як атакаваць; бацькі падалі ў суд на OpenAI пасля трагедыі з падлеткам; Apple адключыла першы торэнт-кліент на iPhone у Еўропе, што ставіць пад сумнеў эфектыўнасць DMA; а Netflix перахапіў у Apple і Amazon новы серыял ад аўтара True Detective з Мэцью Макконахі. Акрамя таго — Robinhood вырас у фінтэх-гіганта, Google запусціла «нейрафоташоп», а Spotify становіцца сацсеткай. 👉 НАШ PATREON: https://www.patreon. …
  22. PS5 Б’Е РЭКОРДЫ / ВАЙНА ШІ: АЛЬТМАН СУПРАЦЬ МАСКА / БЭЛА РЭМЗІ ХОЧА СТАТЬ ЧАЛАВЕКАМ-ПАВУКОМ

    36 minTemporada 4 · Episodio 79

    Ці абгоніць PlayStation 5 легендарную PS4 ужо сёлета? Трамп набывае 10% Intel — што стаіць за гэтым крокам? Microsoft рыхтуе Windows будучыні — агентную АС. Альтман і Маск пачалі вайну за твой мозг, Perplexity …

    Notas del episodio
    Ці абгоніць PlayStation 5 легендарную PS4 ужо сёлета? Трамп набывае 10% Intel — што стаіць за гэтым крокам? Microsoft рыхтуе Windows будучыні — агентную АС. Альтман і Маск пачалі вайну за твой мозг, Perplexity хоча купіць Google Chrome за $34,5 млрд. «Голы пісталет» вяртаецца! Але ці патрэбныя нам старыя камедыі? Падрабязнасці — у відэа. …
  23. Скарачэнні ў Xbox, Meta ўсё яшчэ верыць у AR, Nvidia каштуе як краіна

    1 h 33 minTemporada 4 · Episodio 78

    Прывітанне ўсім, на сувязі Першы Гікаўскі. У 77-м выпуску падкаста Лёша распавядае, як дзіўна адпачыў у Тартары — не ў соўсе, а ў Persona 3 Reload, дзе між боем і экзістэнцыйнымі пытаннямі можна забыць, што ў …

    Notas del episodio
    Прывітанне ўсім, на сувязі Першы Гікаўскі. У 77-м выпуску падкаста Лёша распавядае, як дзіўна адпачыў у Тартары — не ў соўсе, а ў Persona 3 Reload, дзе між боем і экзістэнцыйнымі пытаннямі можна забыць, што ў рэальным свеце адбываюцца скарачэнні ў Xbox. Meta працягвае свае AR-фантазіі і не толькі, што там з ноўтбукам Apple на A18 Pro, навошта EA патрэбныя сто мільёнаў гульцоў у Battlefield 6, чым скончыўся суд супраць кіраўнікоў Ubisoft і чаму Nvidia цяпер каштуе болей, чым уся Францыя разам…
  24. Цукерберг набывае людзей, Microsoft і OpenAI пасварыліся, Даўбаграі з Ubisoft

    1 h 44 minTemporada 4 · Episodio 77

    Вітаначкі! Прамбачце за паркур (зноў) 👉👈 Нас не было тры месяцы, бо мы асвойвалі ШІ. У выніку навучыліся эмітаваць нашыя галасы цалкам праз ШІ, але ён, на жаль, не можа перадаць нашай прыгажосці — таму відэа на …

    Notas del episodio
    Вітаначкі! Прамбачце за паркур (зноў) 👉👈 Нас не было тры месяцы, бо мы асвойвалі ШІ. У выніку навучыліся эмітаваць нашыя галасы цалкам праз ШІ, але ён, на жаль, не можа перадаць нашай прыгажосці — таму відэа на гэты раз адсутнічае 😒 У гэтым выпуску мы паразмаўлялі пра вар'яцтва ў Ubisoft, каго хоча набыць Цукерберг, паспрачаліся пра Steam OS і зноў скакалі з тэмы на тэму — усё, як вы любіце. Смачна слухаць! …
  25. РЭДЫЗАЙН IOS, NINTENDO SWITCH 2 ДАРАЖЭЙШАЯ ЗА PS5, ГУЛЬНІ ПА 90€

    1 h 19 minTemporada 4 · Episodio 76

    Прывітанне, гэта Першы Гікаўскі вяртаецца пасля 2 месяцаў перапынку. Джоні Айв лепіць айфон з свету ШІ за грошы ўдавы Джобса, Маск працягвае гуляць у «згубі сваіх фанатаў, грошы і рэпутацыю», Apple рэдызайніць …

    Notas del episodio
    Прывітанне, гэта Першы Гікаўскі вяртаецца пасля 2 месяцаў перапынку. Джоні Айв лепіць айфон з свету ШІ за грошы ўдавы Джобса, Маск працягвае гуляць у «згубі сваіх фанатаў, грошы і рэпутацыю», Apple рэдызайніць усё пад шызу Vision Pro, а Nintendo Switch 2 — гэта калі Cyberpunk працуе, а цэны — як на нырку. Плюс: покемоны на продаж, Minecraft рве кінапракат, Neuralink шукае новых кіберлюдзей. Карацей, техна-цырк з конямі, але без OLED-экрану. Прыемнага прагляду/праслухоўвання. …
  26. Семдзесят Чацверты

    1 h 18 minTemporada 4 · Episodio 75

    👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski

  27. МАСК ДУРНЕЕ АД ГЭТАЙ ПРЫКОРМКІ

    1 h 18 minTemporada 4 · Episodio 74

    Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і …

    Notas del episodio
    Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна паказваюць за закрытымі дзвярыма – пагаворым, што вядома. Pebble нечакана вяртаецца – але ці мае сэнс у 2025-м? Tesla і X зноў у цэнтры ўвагі – Маск не стамляецца здзіўляць. І, вядома, новы "Вядзьмар" – ён будзе, але ці варта? …
  28. НЕ ЗБІРАЙ ПК ПАКУЛЬ НЕ ПАСЛУХАЕШ ГЭТЫ ПАДКАСТ

    1 h 34 minTemporada 4 · Episodio 73

    Сёння ў нас у гасцях дзядька Lepus — чалавек, які ў жалеззе разбіраецца лепш, чым некаторыя ў жыцці. 20+ гадоў ён займаецца ПК, строга судзіць зборкі і стрыміць на радасць усім. Разам з ім узгадваем кампутарныя …

    Notas del episodio
    Сёння ў нас у гасцях дзядька Lepus — чалавек, які ў жалеззе разбіраецца лепш, чым некаторыя ў жыцці. 20+ гадоў ён займаецца ПК, строга судзіць зборкі і стрыміць на радасць усім. Разам з ім узгадваем кампутарныя клубы, абмяркоўваем mp3-плэеры, VR і вечнае пытанне: сабраць ПК самому ці не мучыць сябе і ўзяць гатовы? [00:00] Пачатак [04:41] Дзяды ўзгадваюць кампутарныя клубы [14:12] Што такое гэтыя вашыя Mp3-плэеры ды [20:46] Хтосьці памятае Xbox 360? …
  29. НІЯКАЙ ЭКСКЛЮЗІЎНАСЦІ, ШРАЙЕР І HALF-LIFE 3

    1 h 40 minTemporada 4 · Episodio 72

    Новы сезон падкаста, пачынаем! За святы назбіралася шмат цікавага. Microsoft плануе выпусціць Halo і Flight Simulator 2024 на Nintendo Switch 2 і PS5 — здаецца, эксклюзівы хутка застануцца толькі ў Nintendo …

    Notas del episodio
    Новы сезон падкаста, пачынаем! За святы назбіралася шмат цікавага. Microsoft плануе выпусціць Halo і Flight Simulator 2024 на Nintendo Switch 2 і PS5 — здаецца, эксклюзівы хутка застануцца толькі ў Nintendo. TikTok можа спыніць працу ў ЗША ўжо ў студзені, і гэта моцна ўдарыць па платформе з яе 170 мільёнамі карыстальнікаў. Sony тым часам паказала канцэпт парку забаў па сваіх гульнях, дзе можна будзе страляць у шчэлкуноў у рэальным часе — пакуль гэта толькі прататып. …
  30. KamBeg - МРГ, ШІ ў дубляжы, Валадар пярсцёнкаў

    2 h 8 minTemporada 3 · Episodio 71

    Да нас зноў завітаў Ягор з Майго Роднага Гуку – той самы хлопец, які ведае пра дубляж усё і крыху больш. На гэты раз пагаварылі пра тое, як падбіраюцца галасы, што такое сапраўдны дубляж, ці можна агучваць …

    Notas del episodio
    Да нас зноў завітаў Ягор з Майго Роднага Гуку – той самы хлопец, які ведае пра дубляж усё і крыху больш. На гэты раз пагаварылі пра тое, як падбіраюцца галасы, што такое сапраўдны дубляж, ці можна агучваць дома, і, канешне, пра сам МРГ. І тут важнае: дзякуй, што былі з намі ў гэтым годзе! Вы – як тая скрытая сцэна пасля тытраў: заўсёды прыемны сюрпрыз. Жадаем вам у новым годзе больш прышпільнага кантэнту, новых адкрыццяў і натхнення на любімыя справы. …

Aquí están los 40 episodios más recientes de 101. Los anteriores están en el feed del podcast.

¿Es tu podcast?

Confírmalo con una entrada en tu feed: aquí recibes un código, lo añades como podcast:txt en el canal de tu feed y nosotros lo comprobamos. Después tu podcast aparecerá como «verificado» en SoundNode.

Ajustes

Visualización

Idioma

Determina qué emisoras ves primero en la página de inicio.

Historial

Las emisoras y episodios escuchados recientemente y tus últimas búsquedas solo se guardan en este navegador.

Avisos

Un breve aviso cuando un pódcast que sigues tiene un episodio nuevo. Puedes desactivar pódcast concretos con la campana de su página.

Cuenta

Guarda tus favoritos: en la app y en la web.

Atajos de teclado

/
Abrir búsqueda
Espacio
Reproducir o pausar
← →
En el reproductor: 15 s atrás, 30 s adelante (episodios) · en una fila: siguiente tarjeta
↑ ↓
En una fila: destino dentro de la tarjeta
Inicio / Fin
En una fila: primera o última tarjeta
Esc
Cerrar ventana o menú
?
Este resumen
Reproduciendo ahora

Ir a la emisora

A continuación

    Añade episodios con «A continuación»: sonarán después del episodio actual.