
Першы Гікаўскі – Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
- Folgen
- 101
- Erscheint
- monatlich
- Letzte Folge
- 21. Nov. 2026
Über den Podcast
Падкаст лакальнага медыя Першы Гікаўскі пра тэхналогіі, гульні, ШІ, серыялы, фільмы і ўсё астатняе.
Folgen 101
ШТУЧНЫ ІНТЭЛЕКТ, УЗЛОМЫ КАНСОЛЯЎ, BIOWARE ЗАКРЫЛІ / Першы Гікаўскі #99
Як штучны інтэлект дапамагае ўзломваць Nintendo Switch 2 і PS5, запускаць кансольныя гульні на Android і ПК ды прыбіраць рэкламу з тэлевізараў? У новым выпуску разбіраем закрыццё BioWare і лёс Mass Effect …
Shownotes
Як штучны інтэлект дапамагае ўзломваць Nintendo Switch 2 і PS5, запускаць кансольныя гульні на Android і ПК ды прыбіраць рэкламу з тэлевізараў? У новым выпуску разбіраем закрыццё BioWare і лёс Mass Effect, скандал вакол кіраўніка Nvidia Джэнсэна Хуанга і маштабны збой авіяцыі ЗША пасля ўкаранення ШІ — дзе сапраўдныя тэхналагічныя прарывы, а дзе перабольшанні?
Калі кнігі становяцца працай / Наста Bellit / Першы Гікаўскі 98
Як ператварыць любоў да кніг у прафесію і не страціць задавальненне ад чытання? У новым выпуску гаворым пра беларускую літаратуру, пераклады «Елаўфэйс», «Ззяння» і «451 градуса паводле Фарэнгейта», працу …
Shownotes
Як ператварыць любоў да кніг у прафесію і не страціць задавальненне ад чытання? У новым выпуску гаворым пра беларускую літаратуру, пераклады «Елаўфэйс», «Ззяння» і «451 градуса паводле Фарэнгейта», працу галоўнай рэдактаркі, літаратурную крытыку і закуліссе падкаста Bellit.
Новы StarCraft і вяртанне WoW — што паказала Blizzard? | Першы Гікаўскі #97
BlizzCon 2026 прынесла новы StarCraft, Diablo 5 і World of Warcraft: Forever. Абмяркоўваем, ці верне Blizzard гульцоў у WoW 2004 года і ці дабярэцца гульня нарэшце да кансоляў.Таксама ў выпуску: чаму кіраўнік …
Shownotes
BlizzCon 2026 прынесла новы StarCraft, Diablo 5 і World of Warcraft: Forever. Абмяркоўваем, ці верне Blizzard гульцоў у WoW 2004 года і ці дабярэцца гульня нарэшце да кансоляў.Таксама ў выпуску: чаму кіраўнік Anthropic заклікае запаволіць развіццё ШІ; у чым даследчыкі RubyGems абвінавачваюць агентаў OpenAI; як Маямі рыхтуецца стаць Вайс-Сіці; чаму Physint Кадзімы перайшла ад PlayStation да Xbox; і што Apple паказала разам з iPhone 18 Pro і складным iPhone Duo.
Патрымаць: https://www.patreon.com/piersyШУРШУНЧЫКАПРЫДАТНАСЦЬ 100%
Google паступова ператварае пошук у ШІ-чат, а Spotify і Suno рыхтуюць новыя абмежаванні і маркіроўку для кантэнту, створанага нейрасеткамі. Тым часам «Барбі 2» завісла праз грошы, новы «Чалавек-павук» узяў $2 …
Shownotes
Google паступова ператварае пошук у ШІ-чат, а Spotify і Suno рыхтуюць новыя абмежаванні і маркіроўку для кантэнту, створанага нейрасеткамі. Тым часам «Барбі 2» завісла праз грошы, новы «Чалавек-павук» узяў $2 млрд, Джоні Дэп можа зноў стаць Джэкам Вераб’ём. А амерыканскім вайскоўцам прапануюць чатыры дні адпачынку дзеля GTA VI — пра галоўныя навіны тэхналогій, кіно, музыкі і гульняў у новым выпуску.Скандалы, звальненні, рэкорды
Вітаем вас у 95-ым падкасце, размаўляем пра праблемы серыяла God of War, масавыя звальненні ў Ubisoft, будучыня Fallout, рэкорды Нолана і іншыя гучныя падзеі. Таксама разбіраем, што адбываецца з Electronic …
Shownotes
Вітаем вас у 95-ым падкасце, размаўляем пра праблемы серыяла God of War, масавыя звальненні ў Ubisoft, будучыня Fallout, рэкорды Нолана і іншыя гучныя падзеі. Таксама разбіраем, што адбываецца з Electronic Arts, GameStop, Steam Deck і планамі Valve на новае «жалеза». Каротка, па сутнасці і без вады — усё самае важнае за тры тыдні.[00:00] Пачатак
[03:13 Чаму ios лепш за кітайскі android
[15:42] Бог вайны парваўся
[27:40] Звальненні пасля поспеху ў EA
[37:58] GameStop цяпер больш пра мерч
[42:53] Калі новы TES?
[47:40] Аптымізацыя EA
[52:37] Нолан зноў геній?
[55:48] Steam machine больш няма
[01:05:56] Зноў гэтыя манапалісты
[01:09:13] Ніякіх рэмасцераў Dragon Age
Патрымаць: https://www.patreon.com/piersyДЫСКІ ПАМІРАЮЦЬ, ТЭХНАЛОГІІ ДАРАЖЭЮЦЬ І ДАРАГАЯ GTA
У 94-м выпуску абмяркоўваем будучыню фізічных дыскаў на PlayStation, алічбоўку гульняў на Xbox і цэны на GTA 6. Разбіраемся, чаму Steam Machine каштуе больш за тысячу долараў, што адбываецца з гульнявым …
Shownotes
У 94-м выпуску абмяркоўваем будучыню фізічных дыскаў на PlayStation, алічбоўку гульняў на Xbox і цэны на GTA 6. Разбіраемся, чаму Steam Machine каштуе больш за тысячу долараў, што адбываецца з гульнявым падраздзяленнем Microsoft і навошта OpenAI прапануе перадаць частку акцый ураду ЗША. А яшчэ гаворым пра складны iPhone, новае падаражанне памяці і шматмільярдны штраф Google у Еўропе.
Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersyЛЕТА АНОНСАЎ, VALVE РЫХТУЕ НАСТУП, NINTENDO ПРАГНУЛІСЯ ПАД ЕЗ
Valve рыхтуе запуск Steam Machine і VR-гарнітуры Steam Frame, Nintendo адаптуе Switch 2 пад новыя правілы Еўразвяза, а Anthropic заклікае запаволіць развіццё штучнага інтэлекту. Таксама разбіраем галоўныя …
Shownotes
Valve рыхтуе запуск Steam Machine і VR-гарнітуры Steam Frame, Nintendo адаптуе Switch 2 пад новыя правілы Еўразвяза, а Anthropic заклікае запаволіць развіццё штучнага інтэлекту. Таксама разбіраем галоўныя анонсы Summer Game Fest, State of Play, Xbox Games Showcase і Nintendo Direct — ад Persona 6 і Metro 2039 да новай Zelda і God of War.
Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersyАСАБЛІВЫ
«Першы гікаўскі» адзначае дзень народзінаў, і замест звычайнага фармату мы вырашылі зрабіць тое, што даўно хацелі: проста сесці і пагаварыць з вамі.У гэтым выпуску адказваем на вашыя пытанні, чытаем гісторыі …
Shownotes
«Першы гікаўскі» адзначае дзень народзінаў, і замест звычайнага фармату мы вырашылі зрабіць тое, што даўно хацелі: проста сесці і пагаварыць з вамі.У гэтым выпуску адказваем на вашыя пытанні, чытаем гісторыі, успаміны, крытыку, пажаданні і ўсе тыя цёплыя (і часам вельмі нечаканыя) паведамленні, якія вы нам даслалі з нагоды 4-годдзя падкасту.
Паразмаўляем пра шлях падкасту, пра тое, што змянілася за гэтыя гады, пра погляд на беларускі кантэнт, аўдыторыю, закуліссе стварэння «Першага гікаўскага» — і проста шчыра паразважаем пра тое, навошта мы ўсё гэта робім.
Дзякуй, што слухаеце, падтрымліваеце і ўжо чатыры гады робіце гэты падкаст жывым. Без вас гэтага б проста не было. ❤️
Прыемнага праслухоўвання — і пагналі святкаваць.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СЕЦІВЕ І ЖЫЦЦІ: ХЕЙТ, МЕМЫ, ЛАЦІНКА І ШІ // ПАКРЫСЕ
У 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе.Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам …
Shownotes
У 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе.Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам пачынаюць вучыць беларускую, хто прыходзіць на курсы, як выглядае гэтая аўдыторыя ў эміграцыі і што становіцца трыгерам для пераходу на мову.
Асобна — пра блогерства і моўны кантэнт. Як не ператварыць старонку пра беларускую ў сумны падручнік, што рабіць з хейтам і «моўнай інквізіцыяй», чаму людзей цягне выпраўляць іншых нават калі яны размаўляюць выключна па-расійску.
Таксама закранулі ШІ ў навучанні, AI-агучку і ці можна сёння нармальна зарабляць, працуючы выключна з беларускай мовай.
Плюс — пра лацінку, белліт, зомбі-баброў, мову стасункаў, беларускія медыя і тое, як складана атрымаць адукацыю, калі ты беларускамоўны.
Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy
ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski
Задай нам пытанне: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform
Старонка Паліны ў Instagram: https://www.instagram.com/pakrysie/
ролік пра "какашку" - https://www.instagram.com/p/DTsujLnDGis/
саламяныя завушніцы - https://www.instagram.com/kanva_kasciume/
кулончык з русалкай - https://www.instagram.com/smuha_ceramics/
футболка з ілюстрацыяй Марыны Жвірблі - https://www.instagram.com/marynazhvirblia/
МЫ КОНЧАНЫЯ
У новым выпуску гаворым пра тое, як тэхналогіі ўсё мацней лезуць у культуру, працу, вайну і нават музыку.Разбіраем уцечку новага «Аватара», пірацкія паказы ў кінатэатрах і пытанне, дзе заканчваецца фанатская …
Shownotes
У новым выпуску гаворым пра тое, як тэхналогіі ўсё мацней лезуць у культуру, працу, вайну і нават музыку.Разбіраем уцечку новага «Аватара», пірацкія паказы ў кінатэатрах і пытанне, дзе заканчваецца фанатская цікаўнасць і пачынаецца звычайнае зараблянне на чужых стратах.
Абмяркоўваем вялікія скарачэнні ў Meta, Microsoft і іншых тэхнагігантах — і чаму ШІ ўжо не проста модны кірунак, а прычына перабудовы ўсяго рынку працы.
Асобна — маніфест Palantir пра ваенны ШІ, новую логіку бяспекі і дзіўнае адчуванне, што «RoboCop» усё менш выглядае як сатыра.
Яшчэ ў выпуску: уцечка закрытай AI-мадэлі Anthropic, адмена лайф-сіма Ubisoft і сыход Ціма Кука з Apple. Карацей, будучыня зноў прыйшла без стуку — і, як звычайна, выглядае адначасова смешна, страшна і крыху па-дурному.
Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy
ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauskiOPENAI І «АБВАЛ DRAM», НОВЫ LOTR, ПАДЗЕННЕ SWITCH 2
Shownotes
OpenAI «абваліў рынак» — але толькі ў загалоўках. Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з DRAM, чаму Sora ставяць на паўзу і як індустрыя вяртаецца з фантазій у эканоміку. Warner Bros. запускае новы «Уладар пярсцёнкаў» — з старымі героямі і спробай вярнуць страчаныя кавалкі з кніг. Nintendo рэжа вытворчасць Switch 2 на фоне слабога попыту, а Project Hail Mary робіць адзін з самых моцных стартаў года. У геймдэве — чарговы канфлікт вакол ШІ і працы людзей. …РАЗМОВА З ТЫМ ХТО РАЗУМЕЕ Ў КІНО
У новым выпуску «Першага гікаўскага» паразмаўлялі з Аляксеем Сцякловым — стваральнікам праекта Ружовая Купіна, медыя пра сусветнае кіно на беларускай мове, якое працуе з 2019 года.Абмеркавалі, што сёння лічыцца …
Shownotes
У новым выпуску «Першага гікаўскага» паразмаўлялі з Аляксеем Сцякловым — стваральнікам праекта Ружовая Купіна, медыя пра сусветнае кіно на беларускай мове, якое працуе з 2019 года.Абмеркавалі, што сёння лічыцца якасным кіно, чаму сучасныя фільмы сталі такімі доўгімі, куды зніклі моладзевыя камедыі і што здарылася з падкастамі пра кіно. Пагаварылі таксама пра драмедзі і пра тое, навошта наогул патрэбен Оскар — тым больш, што цырымонія якраз адбываецца гэтай ноччу.
XBOX БЕЗ СПЕНСЕРА, SIRI НА GEMINI І ВЯРТАННЕ 4O
У новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і …
Shownotes
У новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і як ШІ не змяняе саму логіку індустрыі.Абмяркоўваем новыя планы Apple: разумныя акуляры, AirPods з камерай і кулон-асістэнт — усё вакол Siri на базе Gemini. Што гэта значыць для экасістэмы і чаму Apple робіць стаўку на «заўсёды побач» ШІ. …ПЕРАКЛАД ЯК ПРАФЕСІЯ,БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК МАСАВЫ ПРАДУКТ, МЕМЫ І ЖЫЦЦЁ ПАСЛЯ 400 ТАЙТЛАЎ
Размаўляем з Арцёмам — перакладчыкам з адукацыяй па філалогіі, які агучыў і пераклаў больш за 400 тайтлаў: ад культавых серыялаў і фільмаў да гульняў і анімэ. Разбіраемся, ці патрэбная адукацыя для перакладу …
Shownotes
Размаўляем з Арцёмам — перакладчыкам з адукацыяй па філалогіі, які агучыў і пераклаў больш за 400 тайтлаў: ад культавых серыялаў і фільмаў да гульняў і анімэ. Разбіраемся, ці патрэбная адукацыя для перакладу, ці можа беларуская мова стаць мовай масавага кантэнту і чаму рост беларускамоўнай аўдыторыі такі павольны.Абмяркоўваем тарашкевіцу ў сучасным інтэрнэце, ролю літаратурнай нормы, мемы ў тэлеграме, лайфхакі перакладу, а таксама тое, як нейрасеткі дапамагаюць (ці перашкаджаюць) у перакладах і штодзённай працы.
Правал VR, Вайбкодзінг і Прэзідэнтскія ўзнагароды
Да нас завітаў Лёша Гомзік — блогер, праграміст, аматар электронікі, актор агучкі і шмат хто яшчэ. Пагаманілі пра яго шлях у праграмаванні з дзяцінства, уплыў гульняў, рынак працы цяпер і ролю ШІ. VR …
Shownotes
Да нас завітаў Лёша Гомзік — блогер, праграміст, аматар электронікі, актор агучкі і шмат хто яшчэ. Пагаманілі пра яго шлях у праграмаванні з дзяцінства, уплыў гульняў, рынак працы цяпер і ролю ШІ. VR па-беларуску, вайбкодзінг і джуноў зразумелымі словамі. Плюс шчыры дзякуй за падтрымку беларускіх праектаў, культуры і асабістую мэту. …GROK ПАД УДАРАМ, АПЕРАТЫЎКА ПА КОШЦЕ НЫРКІ І SIRI НА GEMINI
У новым выпуску разбіраем, як скандал вакол Grok і несанкцыянаваных нюдсаў ператварыў генератыўны ШІ з эксперыменту ў аб’ект жорсткага рэгулявання. Тлумачым, чаму аператыўная памяць у 2026 становіцца дэфіцытным …
Shownotes
У новым выпуску разбіраем, як скандал вакол Grok і несанкцыянаваных нюдсаў ператварыў генератыўны ШІ з эксперыменту ў аб’ект жорсткага рэгулявання. Тлумачым, чаму аператыўная памяць у 2026 становіцца дэфіцытным і стратэгічным рэсурсам з-за папіла бабла. Абмяркоўваем, як «Залаты глобус — 2026» паказаў: кіно сёння жыве па правілах сацсетак і мемаў. І чаму рашэнне Apple паставіць Google Gemini у сэрца Siri — сігнал для ўсёй індустрыі. …НАРЭЗНЫ - ВЫНІКІ 2025
Сёння 30 снежня і чэсна кажучы мне вельмі впадлу пісаць апісанні. З надыходзячымі святамі, любім вас і пабачымся ў наступным годзе.
МОЙ РОДНЫ ПЕРШЫ ГІКАЎСКІ
Прывітанне, мы тут паразважалі і вырашылі зрабіць яшчэ адну каллабу. Што там па Уладару Пярсцёнкаў, пра што пачынаюць рана ці позна размаўляць усе хлопцы ў кампаніі, чаму Вальс і Камбэг спалі разам, наколькі …
Shownotes
Прывітанне, мы тут паразважалі і вырашылі зрабіць яшчэ адну каллабу. Што там па Уладару Пярсцёнкаў, пра што пачынаюць рана ці позна размаўляць усе хлопцы ў кампаніі, чаму Вальс і Камбэг спалі разам, наколькі херова мы валодаем мясцовымі мовамі, на што вы можаце заданаціць three hundred bucks, што такое нацыянальная крыпта вёска і чаму шортсы ад пронхаба зусім не крутыя. …СКАНДАЛ У ROCKSTAR, ТРЫ НОВЫЯ ПРЫЛАДЫ АД VALVE, APPLE НА GEMINI І РОСТ SWITCH 2
Прывітанне, мы ведаем, што вы ўжо не чакалі, але новы ПГ тут. У выпуску абмяркоўваем галоўнае: Rockstar трасе: звальненні, пратэсты і канфлікт вакол спробы стварыць прафзвяз. Valve зладзіла сапраўдны хардварны …
Shownotes
Прывітанне, мы ведаем, што вы ўжо не чакалі, але новы ПГ тут. У выпуску абмяркоўваем галоўнае: Rockstar трасе: звальненні, пратэсты і канфлікт вакол спробы стварыць прафзвяз. Valve зладзіла сапраўдны хардварны выбух, паказаўшы Steam Machine, VR-шлем Steam Frame і новы Steam Controller і ўсё гэта на базе SteamOS. Apple інтэгруе ў Siri кастамную мадэль Gemini і рапартуе адзін з самых моцных кварталаў у гісторыі. …PS6 У СТЫЛІ NINTENDO SWITCH, ШТО З КОШТАМІ НА КАНСОЛІ, НОВЫ XBOX І VR АД STEAM
У новым выпуску — шмат кансоляў не шмат ШІ.Sony нібыта рыхтуе сваю «Switch» — партатыўную PlayStation 6 з докам і поўнай сумяшчальнасцю з гульнямі PS4 і PS5. Пакуль Microsoft падлічвае, колькі можа каштаваць іх …
Shownotes
У новым выпуску — шмат кансоляў не шмат ШІ.Sony нібыта рыхтуе сваю «Switch» — партатыўную PlayStation 6 з докам і поўнай сумяшчальнасцю з гульнямі PS4 і PS5. Пакуль Microsoft падлічвае, колькі можа каштаваць іх даражэзны Xbox Next, а Valve рэгіструе гандлёвую марку Steam Frame — то ці міні-кансоль, ці то новы VR. Ars Technica разабраліся, чаму цэны на кансолі больш не падаюць, а толькі растуць. …Вірус з ШІ, іск супраць ChatGPT, торэнты на iPhone і новы серыял Netflix
У гэтым выпуску: першы вірус на базе штучнага інтэлекту — PromptLock, які сам прыдумвае як атакаваць; бацькі падалі ў суд на OpenAI пасля трагедыі з падлеткам; Apple адключыла першы торэнт-кліент на iPhone у …
Shownotes
У гэтым выпуску: першы вірус на базе штучнага інтэлекту — PromptLock, які сам прыдумвае як атакаваць; бацькі падалі ў суд на OpenAI пасля трагедыі з падлеткам; Apple адключыла першы торэнт-кліент на iPhone у Еўропе, што ставіць пад сумнеў эфектыўнасць DMA; а Netflix перахапіў у Apple і Amazon новы серыял ад аўтара True Detective з Мэцью Макконахі. Акрамя таго — Robinhood вырас у фінтэх-гіганта, Google запусціла «нейрафоташоп», а Spotify становіцца сацсеткай. 👉 НАШ PATREON: https://www.patreon. …PS5 Б’Е РЭКОРДЫ / ВАЙНА ШІ: АЛЬТМАН СУПРАЦЬ МАСКА / БЭЛА РЭМЗІ ХОЧА СТАТЬ ЧАЛАВЕКАМ-ПАВУКОМ
Ці абгоніць PlayStation 5 легендарную PS4 ужо сёлета? Трамп набывае 10% Intel — што стаіць за гэтым крокам? Microsoft рыхтуе Windows будучыні — агентную АС. Альтман і Маск пачалі вайну за твой мозг, Perplexity …
Shownotes
Ці абгоніць PlayStation 5 легендарную PS4 ужо сёлета? Трамп набывае 10% Intel — што стаіць за гэтым крокам? Microsoft рыхтуе Windows будучыні — агентную АС. Альтман і Маск пачалі вайну за твой мозг, Perplexity хоча купіць Google Chrome за $34,5 млрд. «Голы пісталет» вяртаецца! Але ці патрэбныя нам старыя камедыі? Падрабязнасці — у відэа. …Скарачэнні ў Xbox, Meta ўсё яшчэ верыць у AR, Nvidia каштуе як краіна
Прывітанне ўсім, на сувязі Першы Гікаўскі. У 77-м выпуску падкаста Лёша распавядае, як дзіўна адпачыў у Тартары — не ў соўсе, а ў Persona 3 Reload, дзе між боем і экзістэнцыйнымі пытаннямі можна забыць, што ў …
Shownotes
Прывітанне ўсім, на сувязі Першы Гікаўскі. У 77-м выпуску падкаста Лёша распавядае, як дзіўна адпачыў у Тартары — не ў соўсе, а ў Persona 3 Reload, дзе між боем і экзістэнцыйнымі пытаннямі можна забыць, што ў рэальным свеце адбываюцца скарачэнні ў Xbox. Meta працягвае свае AR-фантазіі і не толькі, што там з ноўтбукам Apple на A18 Pro, навошта EA патрэбныя сто мільёнаў гульцоў у Battlefield 6, чым скончыўся суд супраць кіраўнікоў Ubisoft і чаму Nvidia цяпер каштуе болей, чым уся Францыя разам…Цукерберг набывае людзей, Microsoft і OpenAI пасварыліся, Даўбаграі з Ubisoft
Вітаначкі! Прамбачце за паркур (зноў) 👉👈 Нас не было тры месяцы, бо мы асвойвалі ШІ. У выніку навучыліся эмітаваць нашыя галасы цалкам праз ШІ, але ён, на жаль, не можа перадаць нашай прыгажосці — таму відэа на …
Shownotes
Вітаначкі! Прамбачце за паркур (зноў) 👉👈 Нас не было тры месяцы, бо мы асвойвалі ШІ. У выніку навучыліся эмітаваць нашыя галасы цалкам праз ШІ, але ён, на жаль, не можа перадаць нашай прыгажосці — таму відэа на гэты раз адсутнічае 😒 У гэтым выпуску мы паразмаўлялі пра вар'яцтва ў Ubisoft, каго хоча набыць Цукерберг, паспрачаліся пра Steam OS і зноў скакалі з тэмы на тэму — усё, як вы любіце. Смачна слухаць! …РЭДЫЗАЙН IOS, NINTENDO SWITCH 2 ДАРАЖЭЙШАЯ ЗА PS5, ГУЛЬНІ ПА 90€
Прывітанне, гэта Першы Гікаўскі вяртаецца пасля 2 месяцаў перапынку. Джоні Айв лепіць айфон з свету ШІ за грошы ўдавы Джобса, Маск працягвае гуляць у «згубі сваіх фанатаў, грошы і рэпутацыю», Apple рэдызайніць …
Shownotes
Прывітанне, гэта Першы Гікаўскі вяртаецца пасля 2 месяцаў перапынку. Джоні Айв лепіць айфон з свету ШІ за грошы ўдавы Джобса, Маск працягвае гуляць у «згубі сваіх фанатаў, грошы і рэпутацыю», Apple рэдызайніць усё пад шызу Vision Pro, а Nintendo Switch 2 — гэта калі Cyberpunk працуе, а цэны — як на нырку. Плюс: покемоны на продаж, Minecraft рве кінапракат, Neuralink шукае новых кіберлюдзей. Карацей, техна-цырк з конямі, але без OLED-экрану. Прыемнага прагляду/праслухоўвання. …Семдзесят Чацверты
👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski
МАСК ДУРНЕЕ АД ГЭТАЙ ПРЫКОРМКІ
Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і …
Shownotes
Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна Сёння абмяркоўваем, як кітайскія кампаніі змяняюць рынак ЗША, што там з Microsoft і ці варта хвалявацца. Switch 2 ужо афіцыйна паказваюць за закрытымі дзвярыма – пагаворым, што вядома. Pebble нечакана вяртаецца – але ці мае сэнс у 2025-м? Tesla і X зноў у цэнтры ўвагі – Маск не стамляецца здзіўляць. І, вядома, новы "Вядзьмар" – ён будзе, але ці варта? …НЕ ЗБІРАЙ ПК ПАКУЛЬ НЕ ПАСЛУХАЕШ ГЭТЫ ПАДКАСТ
Сёння ў нас у гасцях дзядька Lepus — чалавек, які ў жалеззе разбіраецца лепш, чым некаторыя ў жыцці. 20+ гадоў ён займаецца ПК, строга судзіць зборкі і стрыміць на радасць усім. Разам з ім узгадваем кампутарныя …
Shownotes
Сёння ў нас у гасцях дзядька Lepus — чалавек, які ў жалеззе разбіраецца лепш, чым некаторыя ў жыцці. 20+ гадоў ён займаецца ПК, строга судзіць зборкі і стрыміць на радасць усім. Разам з ім узгадваем кампутарныя клубы, абмяркоўваем mp3-плэеры, VR і вечнае пытанне: сабраць ПК самому ці не мучыць сябе і ўзяць гатовы? [00:00] Пачатак [04:41] Дзяды ўзгадваюць кампутарныя клубы [14:12] Што такое гэтыя вашыя Mp3-плэеры ды [20:46] Хтосьці памятае Xbox 360? …НІЯКАЙ ЭКСКЛЮЗІЎНАСЦІ, ШРАЙЕР І HALF-LIFE 3
Новы сезон падкаста, пачынаем! За святы назбіралася шмат цікавага. Microsoft плануе выпусціць Halo і Flight Simulator 2024 на Nintendo Switch 2 і PS5 — здаецца, эксклюзівы хутка застануцца толькі ў Nintendo …
Shownotes
Новы сезон падкаста, пачынаем! За святы назбіралася шмат цікавага. Microsoft плануе выпусціць Halo і Flight Simulator 2024 на Nintendo Switch 2 і PS5 — здаецца, эксклюзівы хутка застануцца толькі ў Nintendo. TikTok можа спыніць працу ў ЗША ўжо ў студзені, і гэта моцна ўдарыць па платформе з яе 170 мільёнамі карыстальнікаў. Sony тым часам паказала канцэпт парку забаў па сваіх гульнях, дзе можна будзе страляць у шчэлкуноў у рэальным часе — пакуль гэта толькі прататып. …KamBeg - МРГ, ШІ ў дубляжы, Валадар пярсцёнкаў
Да нас зноў завітаў Ягор з Майго Роднага Гуку – той самы хлопец, які ведае пра дубляж усё і крыху больш. На гэты раз пагаварылі пра тое, як падбіраюцца галасы, што такое сапраўдны дубляж, ці можна агучваць …
Shownotes
Да нас зноў завітаў Ягор з Майго Роднага Гуку – той самы хлопец, які ведае пра дубляж усё і крыху больш. На гэты раз пагаварылі пра тое, як падбіраюцца галасы, што такое сапраўдны дубляж, ці можна агучваць дома, і, канешне, пра сам МРГ. І тут важнае: дзякуй, што былі з намі ў гэтым годзе! Вы – як тая скрытая сцэна пасля тытраў: заўсёды прыемны сюрпрыз. Жадаем вам у новым годзе больш прышпільнага кантэнту, новых адкрыццяў і натхнення на любімыя справы. …
Hier stehen die neuesten 40 von 101 Folgen. Ältere Folgen findest du im Feed des Podcasts.
Ist das dein Podcast?
Bestätige es mit einem Eintrag in deinem Feed: Du bekommst hier einen Code, trägst ihn als podcast:txt in den Kanal deines Feeds ein, und wir prüfen ihn. Danach steht dein Podcast als „verifiziert“ bei SoundNode.